Pagrindinis

 

LT     EN     RU


Да 600 гадовага юбілею каранацыі Вітаўта Вялікага засталося 12 гадоў

Рада Віленскага аддзялення Саюдзіса Літвы
Таварыства беларускай культуры ў Літве

Старшыні Слуцкага райвыканкама
Дэпутатам г. Слуцка

          ЗАЯВА

     Аб сумесным святкаванні 97-ай гадавіны Слуцкага паўстання


Вільнюс, 22-11-2017

У гэтым годзе 27 кастрычніка спаўняецца 97 гадоў з дня Слуцкага паўстання.
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году. Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага збройнага чыну сталася сялянства, якое супраціўлялася савецкай палітыцы ваеннага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасьці Беларусі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году. Збройны чын узначалілі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і шляхты.
Першы Беларускі З’езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, перад пачаткам паўстання заявіў: „Вітаем Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчым, што ўсе свае сілы аддадзім на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны. З’езд катэгарычна пратэстуе супраць акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і супраць самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія з’явіліся ў Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і да гэтуль, і мы, аддаючы справе адбудованьня нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцьця, звяртаемся да ўсяго свету і Лігі Нацый аб дапамозе ў стварэнні нашай вайсковай сілы… Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных граніцах!“
26 лістапада пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі. Слуцкая брыгада зрабіла некалькі паспяховых атак побач з вёскамі Капыль, Цімкавічы і Вызна. Па ўсім 100-кіламетровым фронце Капыль—Цімкавічы—Вызна бальшавікі вымушаны былі адступіць. Беларускія аддзелы мелі вельмі моцную падтрымку з боку мясцовага насельніцтва, але ім не хапала зброі і амуніцыі. Сілы былі няроўныя. У канцы снежня стала ясна, што Беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць чырвонай навале. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі. 28—31 сьнежня 1920 году больш за 1500 беларускіх жаўнераў і афіцэраў перайшлі польска-савецкую мяжу, былі раззброены польскімі ўладамі. Афіцэраў і стральцоў інтэрніравалі ў Беласток, дзе яны сядзелі да красавіка 1921, а потым іх перавезьлі ў Дарагуск пад Бугам, дзе ўтрымлівалі да канца траўня 1921 году. Тых, хто вярнуўся на радзіму, на Случчыну, ГПУ-НКУС спачатку не чапала, бо чакала, што да іх далучацца астатнія ўдзельнікі паўстаньня. Аднак літаральна праз 7—8 месяцаў іх арыштавалі, судзілі і выслалі ў Караганду, Салаўкі, на Калыму, дзе яны і памерлі.
З набліжэння 100 гадавіны паўстання (2020 г.) звяртаемся да Вас з прапановай належным чынам ушанаваць герояў паўстання, тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, каб жыла вольная і незалежная Рэспубліка Беларусь. Мы прапаноўваем да юбілейнага году ў Слуцку паставіць помнік паўстанцам, у іх гонар назваць аднц з вуліц горада. 2020-ы юбілейны год у Слуцку просім назваць Годам слуцкіх паўстанцаў.

Старшыня Рады Віленскага аддзялення Саюдзіса Літвы _____________ Л. Керосерюс
Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве
і Сябра Рады Віленскага аддзялення Саюдзіса Літвы ______________ А. Адамковіч
Першы намеснік старшыні Рады Віленскага аддзялення
Саюдзіса Літвы і адказны сакратар ______________ А. Будрунас
Намеснік старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве ______________ З. Карачун
Намеснік старшыні Рады Віленскага аддзялення Саюдзіса Літвы ______________ Р. Якучюнене
Сябра Рады Таварыства беларускай культуры ў Літве ______________ Я. Красоцкі

Карэспандэнцыяй: Aliaksandr Adamkovich, Brolių g. 9-86, Lt 02-155 Vilnius, Lietuva-Літва, +37064803746
www.westki.info/tbk www.sajudis.com

 

 

Pasiteiravimui ir informacijai:

Gedimino pr. 1, LT- 01103, Vilnius,  Lietuva.                    
 Tel.:  + 370  673 95 837, +370 5 2318111,  +370 699 37691

e-mail: vilnius@sajudis.com         

www.sajudis.com